Палітвязня Ігара Лосіка перавялі ў наваполацкую калонію
Фрылансер Радыё "Свабода" Ігар Лосік знайшоўся ў наваполацкай калоніі. Пра гэта ягоная жонка Дар'я паведаміла ў Instagram.
Напярэдадні яна прыехала ў гомельскае СІЗА і даведалася, што мужа этапавалі. Аднак ёй не сказалі, куды яго адправілі. Толькі абтэлефанаваўшы калоніі, Дар'я даведалася, дзе знаходзіцца яе муж.
Дарэчы, у наваполацкай калоніі адбывае свой тэрмін і Віктар Бабарыка.
Учора таксама стала вядома, што этапавалі палітвязня Мікалая Статкевіча. Ягоная жонка Марына Адамовіч мяркуе, што яго адправілі ў калонію ў Глыбокім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.