Палітвязня Статкевіча могуць памілаваць нават без прызнання віны (відэа)

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня на сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх СМІ. Пытанне пра магчымую амністыю палітвязняў запытаўся кіраўнік інфармагенцтва БелаПАН Алесь Ліпай. Ён нагадаў, што экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч атрымаў па справе 19 снежня самы вялікі тэрмін — 6 гадоў і ўжо адседзеў палову тэрміну.



У адказ Лукашэнка сказаў, што для памілавання асуджаны павінен напісаць прашэнне. "Можаш не пісаць, што ты вінаваты", — дадаў кіраўнік дзяржавы.



"Статкевіч палітычна для мяне не канкурэнт, — падкрэсліў Лукашэнка. — Статкевіч — палітычны труп для беларусаў. На апошніх выбарах ён вёў гэтую палітыку на карысць прэзідэнта. Ён не быў мне сапернікам і палітыкам, і не будзе. Статкевіч таго не варты, каб быць каменем перашкоды ў нашых адносінах з Еўрасаюзам ".



У каментары БелаПАН жонка Статкевіча Марына Адамовіч падкрэсліла, што яе муж усё адно не будзе пісаць прашэнне.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі