Памерла расійская актрыса Яўгенія Брык, ёй было 40 гадоў

У "Стылягах" Яўгенія Брык выканала ролю камсамолкі Каці / ruskino.ru
У "Стылягах" Яўгенія Брык выканала ролю камсамолкі Каці / ruskino.ru

Памерла расійская актрыса Яўгенія Брык, ёй было 40 гадоў, паведамляе "Новая газета" са спасылкай на журналістку Кацярыну Гардзееву.

Брык не хацела, каб хто-небудзь ведаў, што яна хварэе. "Думаю, ёй было б непрыемна, калі б сталі абмяркоўваць падрабязнасці", — кажа Гардзеева.

У Яўгеніі Брык засталіся дачка 12-ці гадоў, муж, мама і сястра. Яна была замужам за рэжысёрам Валерыем Тадароўскім. Актрыса вядомая сваімі ролямі ў фільмах "Адліга"," Стылягі"," Географ глобус прапіў"," Паўночнае ззянне", а таксама ў серыялах. За ролю камсамолкі Каці ў "Стылягах" была намінаваная на прэмію "Ніка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі