Памерла вядомая актрыса Наталля Крачкоўская

Памерла вядомая актрыса Наталля Крачкоўская

У Маскве памерла вядомая савецкая і расійская актрыса Наталля Крачкоўская. Некалькі дзён таму яе шпіталізавалі ў цяжкім стане. Крачкоўскай было 77 гадоў, інфармуе РІА "Новости".

Наталля Крачкоўская нарадзілася ў 1938 годзе ў Маскве. Яна знялася больш чым у 70 фільмах. Галоўных роляў не было, але нават ролі другога плану, выкананыя Крачкоўскай, сталі заўважнымі і запамінальнымі. Яна знялася ў такіх фільмах, як "Жаніцьба Бальзамінава" (1964), "Іван Васільевіч змяняе прафесію" (1973), "12 крэслаў" (1971), "Пакроўская брама" (1982).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі