Памерла знакамітая джазавая спявачка Наталі Коўл
У Лос-Анджэлесе памерла дзевяціразовая ўладальніца прэміі “Грэмі”, спявачка Наталі Коўл. Дачка джазавага спевака Нэта Кінга Коўла пайшла з жыцця 31 снежня ва ўзросце 65 гадоў. Прычына смерці не паведамляецца, аднак вядома, што доўгі час Коўл змагалася з наркатычнай залежнасцю.
За сваю кар’еру спявачка 19 разоў намінавалася на “Грэмі”. Сваю першую ўзнагароду яна атрымала ў 1975 годзе, а апошнюю — у 2009-м. Яна запісала 13 альбомаў.
Бацька спявачкі стаў знакамітым у 1940-я гады і ён быў адным з першых афраамерыканскіх музыкаў, якія заваявалі вялікую папулярнасць у ЗША, паведамляюць замежныя СМІ.
Фота: ria.ru