З пачатку года ад алкаголю і самагубстваў у Беларусі загінулі 952 чалавекі

 Беларусы пьюць і паміраюць ад алкаголю/ rynak.by​
 Беларусы пьюць і паміраюць ад алкаголю/ rynak.by​

За першыя 4 месяцы 2020 года ў Беларусі ад атручання алкаголем памерлі 482 чалавекі. 470 чалавек скончылі жыццё самагубствам. Нават Лукашэнку гэта ўразіла: "Ужо амаль 1 тысяча чалавек загінула ад алкаголю і самагубстваў", цытуе яго БЕЛТА.

За тыя ж чатыры месяцы на пажарах загінула 218 чалавек, у аварыях — 163, патанулі 89 чалавек. Гэта разам 470 — столькі ж, колькі самагубцаў, і нават менш, чым ахвяраў няякаснага алкаголю. 

А агулам — мінус амаль паўтары тысячы чалавек ад знешніх прычынаў. Пры гэтым, па звестках Аляксандра Лукашэнкі, "за 4 месяцы агульная смяротнасць у краіне паменшылася на 1,5%". — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі