Памежнікі Польшчы: беларускія службы кідалі ў патрулі камянямі і цэглай
30 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу 5 студзеня, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.
На ўчастках каля Дубічаў Царкоўных, Мельніка і Новага Двара беларускія службы псавалі калючы дрот-канцэрціну. Акрамя таго, кажуць польскія памежнікі, на ўчастку каля Дубічаў Царкоўных прадстаўнікі беларускіх службаў кідалі ў бок польскіх патрулёў камяні і цэглу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.