Памежнікі Польшчы распавялі пра новы від псіхалагічнага ціску з беларускага боку

Памежнікі Польшчы распавялі пра новы від псіхалагічнага ціску з беларускага боку

Памежная служба Польшчы паведамляе ў пятніцу, што ўздоўж мяжы з боку Беларусі ездзіць машына, з якой транслююць запісы дзіцячага плачу і крыкаў.

Польскія памежнікі таксама распавялі, што ўчора, 28 кастрычніка, у іх бок стралялі з сігнальнага пісталета.

Іншых падрабязнасцяў не прыводзіцца. Таксама не ўдакладняецца, на якіх участках польска-беларускай мяжы мелі месца гэтыя інцыдэнты.

Як паведамляла Еўрарадыё, больш за 700 чалавек знаходзяцца пад следствам у Польшчы па падазрэнні ў кантрабандзе мігрантаў, якія хацелі незаконна трапіць у Еўрасаюз праз Беларусь. Супраць іх завялі больш за 180 спраў.

З пачатку года польскія памежнікі зарэгістравалі амаль 26 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. З іх 14 200 — толькі за кастрычнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі