Памежнікі затрымалі грамадзяніна Узбекістана, падазраванага ў тэрарызме

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" памежнікі затрымалі грамадзяніна Узбекістана, падазраванага ў тэрарызме. Мужчына праходзіў афармленне на рэйс Мінск-Стамбул, маючы дакументы грамадзяніна Таджыкістана. Але пры праверцы дакументаў выявілася, што ў пашпарце замененая фатаграфія.

Як высветлілася, па чужых дакументах незаконна спрабаваў вылецець 31-гадовы грамадзянін Узбекістана, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. Мужчына знаходзіцца ў міжнародным вышуку з чэрвеня 2013 года па абвінавачанні ў арганізацыі злачыннай супольнасці і тэрарызме.

Парушальнік затрыманы, з ім вядзецца разбор.

Фота — tvc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі