Памежны камітэт: мігранты не будуць адказваць за дзеянні ў памежнай зоне
Памежны камітэт не будзе прыцягваць мігрантаў да адказнасці за іх дзеянні ў памежнай зоне. Адпаведны адказ быў дадзены на петыцыю, якая з'явілася на сайце petitions.by.
Падпісанты падрабязна апісалі выпадкі, калі мігранты ў памежнай зоне секлі дрэвы, ламалі агароджу, разбіралі плітку і г.д. Яны заклікалі даць прававую ацэнку гэтым дзеянням.
Памежны камітэт адказаў, што "адміністрацыйны або крымінальны працэс у дачыненні да названай катэгорыі асобаў не пачынаўся". Прычыны былі патлумачаныя так: "уразлівае становішча бежанцаў, нязначнасць учыненых імі дзеянняў".
Таксама ў Памежным камітэце заявілі, што асноўную пагрозу бяспецы Беларусі ствараюць "зусім не бежанцы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.