Памежны пераход “Брузгі” заблакаваны праз аўтааварыю

Як паведаміў намеснік прэс-сакратара беларускага пагранведамства, у 15.50 25 ліпеня на польскай тэрыторыі пры пад’ездзе да памежнага пераходу ў вялікагрузным транспартным сродку, які перавозіў бочкі з хімікатамі, узнікла цеча. Дакладнай інфармацыі аб характары грузу пакуль няма.

Пасля аварыі польскі бок спыніў афармленне транспартных сродкаў, людзі з пункта пропуску эвакуяваныя, паведамляе nn.by.

Фота s13.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі