Памёр 22-гадовы прапагандыст АТН

Андрэй Семчанка / тг-канал Марыі Пятрашка
Андрэй Семчанка / тг-канал Марыі Пятрашка

З'явіліся паведамленні пра смерць 22-гадовага супрацоўніка аддзела замежнай інфармацыі АТН (Агенцтва тэленавінаў) Андрэя Семчанкі. Пра гэта паведаміла ў сваім ТГ-канале яго калега Марыя Пятрашка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прапагандыст загінуў у выніку няшчаснага выпадку. Семчанка мыўся ў ванне, калі яго ўдарыла токам пры кароткім замыканні ў пралцы.

Паведамляецца, што пахаванне Семчанкі пройдзе 6 кастрычніка ў Гомелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі