Памёр акцёр Леанід Бранявы
Савецкі і расійскі акцёр Леанід Бранявы памёр раніцай 9 снежня ў Маскве ва ўзросце 88 год. Пра гэта паведамляюць расійскія інфармагенцтвы. Ён меў званне народнага артыста СССР і асабліва запомніўся гледачам яскравай роляй шэфа гестапа Генрыха Мюлера ў савецкім серыяле “Сямнаццаць імгненняў вясны”.
Бранявы таксама зняўся ў дзясятках фільмаў, якія сталі надзвычай папулярнымі. У тым ліку гэта карціны “Той самы Мюнхаўзэн”, “Пакроўская брама”, “Формула кахання”. Амаль 30 гадоў акцёр працаваў у тэатры Ленком.
Развітанне з артыстам адбудзецца 11 снежня на вялікай сцэне тэатра.