Памёр акцёр Міхаіл Какшэнаў, адзін з братоў Ходасаў у "Белых Росах"

Памёр акцёр Міхаіл Какшэнаў, адзін з братоў Ходасаў у "Белых Росах"

На 84-м годзе жыцця памёр савецкі і расійскі акцёр Міхаіл Какшэнаў. У апошнія паўгады жыцця ён змагаўся з цяжкай хваробай, а некалькі дзён таму трапіў у рэанімацыю.

У кіно Какшэнаў дэбютаваў у 1964-м. Агулам ён зняўся ў больш за 130 фільмах і серыялах. Асабліва паспяховымі былі 1980-я гады, калі на экраны выйшлі фільмы "Спартлато-82" (1982), "Белыя Росы" (1983), "Самая абаяльная і прывабная" (1985). "Белыя Росы" здымалі ў Беларусі, Міхаіл Какшэнаў выканаў ролю аднаго з братоў Ходасаў — Аляксандра. "Харызматычная і яркая камедыйная фігура", так ацэньваюць талент акцёра.

У 2002 годзе Какшэнаў стаў народным артыстам Расіі. Ён спрабаваў свае сілы, як кінарэжысёр, сцэнарыст, прадусар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі