Памёр акцёр, які выканаў ролю Пятрухі ў фільме “Белае сонца пустыні”

Памёр акцёр, які выканаў ролю Пятрухі ў фільме “Белае сонца пустыні”

У Санкт-Пецярбургу на 68-м годзе жыцця памёр акцёр Мікалай Гадавікоў, які выканаў ролю Пятрухі ў папулярным савецкім фільме “Белае сонца пустыні” (1969). У яго было анкалагічнае захворванне, але ён пра гэта не ведаў, інфармуе сайт ria.ru.

Роля Пятрухі ў “Белым сонцы пустыні” стала галоўнай для Гадавікова, прынесла яму вядомасць. Ён здымаўся і ў дзясятках іншых фільмаў, у серыялах: “Рэспубліка ШКІД” (1966), “Жэня, Жэнечка і “кацюша” (1967), “Вуліцы разбітых ліхтароў” (1997 — 2003), “Тайны следства” (2001), “Бандыцкі Пецярбург” (2001, 2003).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі