Памёр актор, які сыграў галоўную ролю ў "Дзікім паляванні караля Стаха"
Ад каранавіруса ва ўзросце 71 года памёр народны артыст Расійскай Федэрацыі Барыс Плотнікаў.
Сваю кінакар'еру Плотнікаў пачаў з беларускай тэмы: у 1976 годзе ён сыграў Сотнікава ў фільме Ларысы Шапіцька "Узыходжанне". Асновай для стужкі стала аповесць Васіля Быкава "Сотнікаў".
У 1979-м Плотнікаў сыграў ролю Андрэя Беларэцкага ў фільме Валерыя Рубінчыка "Дзікае паляванне караля Стаха", знятым па аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча.
Найбольшую вядомасць яму прынесла роля доктара Барменталя ў стужцы "Сабачае сэрца" (1988).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.