Памёр беларускі фатограф Уладзімір Парфянок

Уладзімір Парфянок

Уладзімір Парфянок / photoclub.by

У Мінску памёр выдатны беларускі фатограф і дзеяч культуры Уладзімір Парфянок. Пра гэта піша Reform.by са словаў яго сяброў.

Парфянок перастаў выходзіць на сувязь з вечара пятніцы, 12 студзеня. На выходных сябры фатографа спрабавалі звязацца з ім, а ўвечары 14 студзеня прыехалі да яго дадому. Парфянка ў яго кватэры знайшлі ўжо мёртвым.

Час і прычыны смерці творцы высвятляюцца.

Уладзімір Парфянок нарадзіўся ў 1958 годзе. У беларускай фатаграфіі ён стаў адной з самых заўважных асоб. У Творчую фатаграфію Парфянок прыйшоў у 1980-х, ён прадстаўляў "новую хвалю".

Парфянок быў куратарам і адным з заснавальнікаў галерэі візуальных мастацтваў Nova, удзельнічаў у шматлікіх выставачных праектах у Беларусі і за мяжой. Ён быў выкладчыкам Школы фатаграфіі ў Мінску, куратарам Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, майстэрні-музея Заіра Азгура, сябрам Беларускага саюза мастакоў і дарадцам экспертнага савета Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі