Памёр беларускі навуковец Юрый Варонежцаў

Памёр беларускі навуковец Юрый Варонежцаў

20 кастрычніка памёр беларускі навуковец і грамадскі дзеяч Юрый Варонежцаў. Пра гэта паведаміла яго жонка. Варонежцаву было 65 гадоў.

У 1989 годзе Юрый Варонежцаў быў абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, з'яўляўся членам камісіі па экалогіі. Уваходзіў у аргкамітэт руху "Навукоўцы за без'ядзерную Беларусь", быў сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі, руху "Гавары праўду", БАЖ. Цярпеў пераслед з боку ўладаў за сваю грамадзянскую пазіцыю.

Варонежцаў — кандыдат тэхнічных навук, публіцыст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі