Памёр бізнэсмэн Юрый Данькоў
Бізнэсмэн Юрый Данькоў памёр у Гомелі ад каранавіруса, паведамляе Еўрарадыё.
Данькоў у мінулым буйны прадпрымальнік, мецэнат, дэпутат Мінгарсавета, у 2001 годзе спрабаваў ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы.
У 2012 супраць яго як уладальніка "Данькоў-клуба" ў Мінску завялі крымінальную справу. У выніку бізнэсмэн быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі па 7 артыкулах, сярод якіх ўхіленне ад выплаты падаткаў, ўцягванне ў прастытуцыю, падробка дакументаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.