Памёр былы канцлер Германіі Гельмут Шміт
Былы канцлер Германіі Гельмут Шміт памёр у Гамбургу ва ўзросце 96 гадоў, паведамляюць нямецкія СМІ са спасылкай на яго лекара Хайнера Грэтэна.
Раней з’явілася інфармацыя пра рэзкае пагаршэнне стану здароўя Шміта. У верасня былога палітычнага дзеяча шпіталізавалі ў сувязі з закупоркай сасудаў у правай назе. У клініцы ён перанёс аперацыю, пасля чаго быў выпісаны і знаходзіўся пад наглядам лекараў у сваім доме ў Гамбургу.
Шміт быў пятым федэральным канцлерам Германіі, ён займаў гэтую пасаду з 1974 па 1982 год, нагадвае ВВС.
Фота: EPA