Памёр былы расійскі прэм'ер Яўген Прымакоў

26 чэрвеня ў Маскве памёр былы расійскі прэм'ер Яўген Прымакоў. Яму было 85 гадоў.

Прымакоў у свой час быў заўважнай фігурай у расійскай палітыцы. Ён — ураджэнец Кіева, пасля арышту бацькі жыў з маці ў Грузіі, пасля вучыўся ў Маскве. Стаў адным з вядучых савецкіх/расійскіх усходазнаўцаў, буйным навукоўцам у галіне сусветнай эканомікі і міжнародных адносінаў. У канцы 1980-х — народны дэпутат СССР, у 1991-1996 гадах кіраваў Службай знешняй разведкі Расіі. У 1996-1998-м быў міністрам замежных спраў, пасля два гады быў прэм'ер-міністрам Расіі.

Запомніўся ўчынак Прымакова ў сакавіку 1999-га. Ён ляцеў на самалёце ў Вашынгтон з афіцыйным візітам. Над Атлантыкай расійскі прэм'ер даведаўся пра рашэнне амерыканцаў бамбіць Югаславію. Яўген Прымакоў адразу ж загадаў развярнуць самалёт і вярнуцца ў Маскву.

У Прымакова былі прэзідэнцкія амбіцыі. Але пасля чорнага піяру, які быў выкарыстаны ў расійскіх СМІ ў яго дачыненні, ён ад гэтых планаў адмовіўся. Да таго ж у яго былі праблемы са здароўем.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі