Памёр драматург і аўтар сцэнарыя фільма "Анастасія Слуцкая" Анатоль Дзялендзік

Анатоль Дзялендзік / асабісты архіў, anatol.by
Анатоль Дзялендзік / асабісты архіў, anatol.by

У пятніцу 29 лістапада на 85 годзе з жыцця пайшоў драматург, сцэнарыст і адзін з аўтараў фільма "Анастасія Слуцкая" Анатоль Дзялендзік. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў рэжысёр фільма "Анастасія Слуцкая" Юры Елхов.

Анатоль нарадзіўся 4 сакавіка 1934 года. Хоць сам на асабістым сайце прызнаецца, што "фактычна ў 1933 годзе, але аднаўляючы згарэлую ў вайну метрыку, мама зрабіла мяне на год маладзейшым".

У гады вайны будучы дзесяцігадовым хлапчуком быў партызанскім разведчыкам, пазней — "ад'ютантам" Героя Савецкага Саюза, партызанскага генерала Васіля Казлова. Скончыў медыцынскі інстытут, 11 гадоў працаваў у псіхіятрычнай клінікі.

Пазней паступіў і скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. Быў драматургам, пісаў п'есы і сцэнарыі. Яго камедыя "Смак яблыка" ішла дзевяць гадоў у тэатры Янкі Купалы. Гістарычны фільм "Анастасія Слуцкая", зняты па яго сцэнары, атрымаў 17 прызоў на міжнародных кінафестывалях, у тым ліку ў ЗША і ў Кітаі. За свае заслугі быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Развітанне з драматургам адбудзецца 2 снежня.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі