Памёр Леанід Кураўлёў — савецкі акцёр, які сыграў Афоню
Леанід Кураўлёў / РИА Новости
30 студзеня не стала знакамітага савецкага акцёра Леаніда Кураўлёва. Яму было 85 год. "Новая газета" піша, што на пачатку студзеня Кураўлёў лячыўся ад пнеўманіі. 26 студзеня сын акцёра паведаміў, што бацька выпісаны са шпіталя, яго тэсты на каранавірус былі адмоўнымі.
Тым не менш, пнеўманія паразіла лёгкія Кураўлёва. Хвароба працякала з ускладненнямі: дактары дыягназавалі ў акцёра паражэнне мозгу.
Дэбют Леаніда Кураўлёва ў кіно адбыўся ў 1958 годзе ў фільме "Сёння звальнення не будзе" Андрэя Таркоўскага і Аляксандра Гордана. Акцёр сыграў ролю салдата-сапёра Марозава.
Папулярнасць Кураўлёву прынеслі ролі ў такіх фільмах, як "Афоня", "Іван Васільевіч змяняе прафесію", "Месца сустрэчы змяніць нельга", "Семнаццаць імгненняў вясны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.