Памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч
Памёр народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Яму было 84 гады.
Ніл Гілевіч — ураджэнец вёскі Слабада Лагойскага раёна. Скончыў Мінскую педвучэльню і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у БДУ, быў першым сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1989 года ачольваў Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, выступаў у абароне беларускай мовы. З 1991 года — народны паэт Беларусі.
Пасля смерці ў 2014-м Рыгора Барадуліна Ніл Гілевіч быў апошнім народным паэтам, які жыў сярод нас.
Фота: svaboda.org