Памёр пісьменнік-сатырык Міхаіл Жванецкі

Памёр пісьменнік-сатырык Міхаіл Жванецкі

Ва ўзросце 86 гадоў памёр пісьменнік-сатырык Міхаіл Жванецкі

Жванецкі нарадзіўся 6 сакавіка 1934 года ў Адэсе. У 1964 яго запрасіў у Ленінградскі тэатр мініяцюраў Аркадзь Райкін — на ролю загадчыка літаратурнай часткай.

Жванецкі шмат супрацоўнічаў з акторамі Раманам Карцавым і Віктарам Ільчанкам, а потым стаў выступаць і сам. Свае канцэрты ён вырашыў спыніць толькі ў кастрычніку 2020 года — па стане здароўя. 

Улетку 2015 года Міністэрства культуры Украіны ўключыла пісьменніка ў свой "белы спіс" артыстаў, якія падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасць краіны і выступаюць супраць "агрэсіі, акупацыі і анэксіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі