Памёр прэзідэнт Танзаніі, які заяўляў, што ў яго краіне няма каранавіруса
У 61 год памёр прэзідэнт Танзаніі Джон Магуфулі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай смерці стаў COVID-19, улады гавораць пра "сардэчны прыступ".
Раней Магуфулі заяўляў, што ў яго краіне няма каранавіруса (афіцыйную статыстыку перасталі публікаваць), адмаўляўся ўводзіць лакдаўн. Ён не давяраў вакцынам і раіў лячыцца малітвамі ды травамі. Таксама прэзідэнт Танзаніі хваліў тых грамадзян, якія адмаўляліся ад нашэння ахоўных масак.
VIDEO
— Louis Jadwong (@Jadwong) March 18, 2021
On plans to make Dar Es Salaam the most modern city in Africa
RIP Tanzania President extraordinaire
The one & only John Pombe Joseph Magufuli 1959-2021https://t.co/1ypADJCkBe
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.