Памёр расійскі актор Міхаіл Свецін

У рэанімацыі Гатчынскай цэнтральнай раённай лякарні ў Ленінградскай вобласці Расіі зранку 30 жніўня памёр вядомы расійскі артыст Міхаіл Свецін, перадае ria.ru.

Актора шпіталізавалі тыдзень таму ў сасудзісты цэнтр лякарні горада Гатчыны. Да яго выклікалі лекара з Ленінградскай абласной лякарні. Артыста прааперавалі, але яго стан ацэньваўся як цяжкі, яго перавялі ў рэанімацыю.

Як паведамлялі некаторыя СМІ, Свеціна шпіталізавалі з лецішчы з дыягназам "інсульт".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі