Памёр расійскі журналіст Мікалай Сванідзэ

Мікалай Сванідзэ

Мікалай Сванідзэ / РИА Новости

У Маскве памёр вядомы журналіст Мікалай Сванідзэ. Доўгі час ён працаваў на тэлебачанні. У прыватнасці, выпускаў дакументальныя перадачы пра гісторыю Расіі XX стагоддзя "Гістарычныя хронікі з Мікалаем Сванідзэ".

 У 2023 годзе лекары дыягнаставалі ў журналіста ішэмію галаўнога мозгу. Газета "Известия" піша, што ён памёр ад ускладненняў, выкліканых пнеўманіяй. 

У 2020 годзе Сванідзэ падтрымаў беларускія пратэсты, жадаў беларускім пратэстоўцам перамогі. "Жадаю не толькі таму, што вы мне глыбока сімпатычныя як народ, як краіна, але і таму, што мне вельмі падабаецца, як беларусы сябе паводзяць. Мы глядзім на вас і маем на ўвазе сваю ўласную будучыню. І ад таго, што і як атрымаецца ў вас, можа залежаць тое, што атрымаецца ў нас", — казаў ён у інтэрв'ю TUT.BY

Мікалаю Сванідзэ было 69 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі