Памёр рэжысёр знакамітага фільма "Кашмар на вуліцы Вязаў"
Уэс Крэйвен пражыў 76 гадоў.
У Лос-Анджэлесе памёр рэжысёр Уэс Крэйвен. Яму было 76 гадоў. У апошнія гады жыцця ён змагаўся супраць цяжкай хваробы — рака мозгу, паведамляе The Hollywood Reporter.
Крэйвен зняў знакамітыя фільмы жахаў "Кашмар на вуліцы Вязаў" і "Крык". На яго рахунку каля 25 фільмаў, да большасці з іх ён сам пісаў сцэнары, а ў некаторых і здымаўся як акцёр.
Фота: deviantart.com