Памёр сатырык Міхаіл Задорнаў

Памёр сатырык Міхаіл Задорнаў

Памёр сатырык Міхаіл Задорнаў, інфармуе сайт lenta.ru. Яму было 69 гадоў. Пісьменнік змагаўся з анкалогіяй (яе дыягнаставалі ў 2016 годзе), праходзіў курс лячэння ад ракавай пухліны галаўнога мозгу. Летам стала вядома, што Задорнаў вырашыў адмовіцца ад працэдур, паколькі не верыў, што яны яму дапамогуць. Ён хацеў больш часу правесці са сваімі роднымі.

Міхаіл Задорнаў нарадзіўся ў 1948 годзе ў Юрмале. Ён сцвярджаў, што сярод продкаў мае прадстаўнікоў польскай шляхты. Задорнаў быў вядомым сатырыкам яшчэ ў часы Савецкага Саюза, вёў папулярныя тэлеперадачы, выдаваў кнігі. У сваіх сатырычных маналогах нярэдка крытыкаваў заходні лад жыцця. Днямі Міхаіл Задорнаў перайшоў з неапаганства ў праваслаўе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі