Памёр слонімскі грамадскі актывіст, доктар Іван Шэга

Памёр слонімскі грамадскі актывіст, доктар Іван Шэга

А 4-й гадзіне раніцы 4 кастрычніка ў Слоніме ва ўзросце 63 гадоў памёр вядомы доктар і грамадскі дзеяч Іван Шэга. Як паведаміў у каментары Радыё "Свабода" яго блізкі сябар Сяргей Чыгрын, у Шэгі было анкалагічнае захворванне.

Шэга нарадзіўся 25 сакавіка 1953 года ў вёсцы Валеўка Навагрудскага раёна, там жа скончыў школу. Потым ён закончыў медыцынскі інстытут у Мінску і з 1980 года працаваў доктарам-траўматолагам у Слоніме.

Шэга актыўна займаўся палітыкай: быў сярод заснавальнікаў слонімскай суполкі БНФ, з'яўляўся сябрам Сойма Партыі БНФ, балатаваўся на парламенцкіх выбарах.
 
У 2013 годзе Шэгу звольнілі — як ён сам лічыў, з палітычных прычынаў. Слонімцы збіралі подпісы за яго вяртанне да лекарскай працы. Пасля выхаду на пенсію доктару не працягнулі працоўны кантракт, тады ён стварыў недзяржаўную ўстанову "Шэгамедконсульт", каб працягваць дапамагаць хворым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі