Памёр стваральнік SMS

На 64-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр стваральнік SMS фін Маці Маканен. У 1984 годзе, калі ён быў грамадзянскім службоўцам, Маканен прыдумаў адпраўляць тэкставыя паведамленні з дапамогай сотавай сувязі. Ён не атрымаў патэнт, таму за вынаходніцтва яму не плацілі грошы.

Маці Маканен быў сціплым чалавекам, у інтэрв'ю падкрэсліваў, што ідэя адпраўляць SMS праз сотавую сувязь належыць не толькі яму, але і іншым інжынерам. Ён верыў, што тэкставыя паведамленні будуць існаваць вечна.

Фота: wired.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі