Памёр трэнер па бодзібілдынгу Антон Качанаў, якога збілі з палітычных прычын

Памёр трэнер па бодзібілдынгу Антон Качанаў, якога збілі з палітычных прычын

Памёр трэнер па бодзібілдынгу Антон Качанаў, якога, па словах яго блізкіх, збілі з палітычных прычын. Пасля канфлікту ў краме ў снежні 2020-га і двух тыдняў комы (быў пералом зводу чэрапа, рабілі цяжкую аперацыю з выдаленнем гематомаў), працяглы час ён праходзіў рэабілітацыю, для яго збіралася дапамога. Пра гэта паведаміў у Facebook Андрэй Стрыжак. 16 снежня з Качанавым развітаюцца ў Мінску, а пахаваюць яго на малой радзіме ў Баранавічах.

Антон Качанаў — майстар спорту па паўэрліфтынгу. Ён трэніраваў прафесійных бікіністак, яго падапечныя станавіліся чэмпіёнамі краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі