Памёр "відэаператар нацыянальнага Адраджэння" Сяргей Чырык

Алесь Пушкін і Сяргей Чырык

Алесь Пушкін і Сяргей Чырык / фота з ФБ-акаўнта Сяргея Чырыка

15 снежня ў 64-гадовым узросце памёр відэааператар Сяргей Чырык. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў грамадскі актывіст Сяргей Марцалеў.

"Усе, хто ў 90-я меў дачыненне да палітыкі ці СМІ, памятаюць чалавека з прафесійнай камерай. У яго захаваўся ўнікальны архіў пра тыя няпростыя для Беларусі часы", — адзначае Марцалеў.

Сяргей Чырык актыўна здымаў палітычныя і грамадскія падзеі 1990-х, стаўшы "відэаператарам нацыянальнага Адраджэння". У яго не было адукацыі відэааператара, але Чырык зняў сотні стужак, у якіх зафіксаваў утварэнне БНФ, першыя святкаванні Дня Волі, Дзядоў, Дня вайсковай славы, курапацкія і чарнобыльскія шэсці, пратэсты мінскіх рабочых і візіт Біла Клінтана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі