Памёр вядомы акцёр Аляксей Жаркоў
Памёр вядомы акцёр Аляксей Жаркоў. Яго не стала 5 чэрвеня. Народнаму артысту Расіі было 68 гадоў. У 2012 годзе ў Жаркова быў інсульт, пасля яго ён быў часова паралізаваны. У сакавіку сёлета ў акцёра здарыўся яшчэ адзін інсульт, інфармуе meduza.io.
Жаркоў выканаў да 130 роляў у кіно. Найбольш вядомыя фільмы — гэта "Крымінальны талент", "Вязень замка Іф", "У горадзе Сочы цёмныя ночы", "Дзесяць негрыцят".