Памёр вядомы еўрапейскі палітык, экс-кіраўнік нямецкага МЗС Гіда Вестэрвеле
Былы міністр замежных справаў Нямеччыны Гіда Вестэрвеле памёр ва ўзросце 54 гадоў. Прычыны яго смерці не называюцца, аднак вядома, што ў чэрвені 2014 года ў яго дыягнаставалі лейкемію.
Гіда Вестэрвеле быў кіраўніком нямецкага знешнепалітычнага ведамства з 2009 па 2013 год, таксама ў 2009-2011 годзе ён займаў пасаду віцэ-канцлера ФРГ. Ён стаў першым міністрам ва ўрадзе сваёй краіны, які адкрыта заявіў пра сваю гомасэксуальнасць.
У 2011 года Свабодная дэмакратычная партыя Нямеччыны, лідарам якой быў Вестэрвеле, прайграла парламенцкія выбары. Пасля гэтай паразы палітык пакінуў урад і сышоў з пасады партыйнага лідара.
Вестэрвеле ў лістападзе 2010 года наведваў Беларусь разам з польскім міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім. Тэмай візіту было развіццё супрацоўніцтва з Беларуссю ў рамках “Усходняга партнёрства”. Пасля сустрэчы з імі беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка дапусціў зневажальныя выказванні наконт сэксуальнай арыентацыі нямецкага палітыка і выклікаў міжнародны скандал.