Памёр вядомы ў мінулым футбаліст мінскага "Дынама" Сяргей Гоманаў

У нядзелю ва ўзросце 49 гадоў памёр вядомы ў мінулым футбаліст мінскага "Дынама" Сяргей Гоманаў. Яго сэрца спынілася ўначы, паведамляе сайт football.by.
У часы саюзных чэмпіянатаў ён гуляў таксама за брэсцкае "Дынама" і магілёўскі "Дняпро". У чэмпіянатах незалежнай Беларусі Гоманаў выступаў за "Металург" (Маладзечна), мазырскі МПКЦ і рэчыцкі "Ведрыч-97". Пасля заканчэння кар'еры футбаліста Сяргей Гоманаў трэніраваў сталічную "Зорку-БДУ" і "Ведрыч-97".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі