Памёр заснавальнік Intel 79-гадовы Эндру Гроўв

Памёр заснавальнік Intel 79-гадовы Эндру Гроўв

Памёр заснавальнік Intel 79-гадовы Эндру Гроўв. Пра прычыну смерці бізнесмена нічога не паведамляецца, але вядома, што ён ў апошнія гады жыцця пакутаваў ад хваробы Паркінсана, а ў 1990-я ў яго быў рак прастаты.

Гроўв — ураджэнец Будапешта, які ў 1950-я эміграваў у Аўстрыю, а пасля — у ЗША, заснаваў кампанію Intel у 1968 годзе, быў яе першым работнікам. Праз тры гады яна стварыла свой першы камерцыйны мікрапрацэсар. З часам працэсары Intel Inside апынуліся больш чым у 80% персанальных камп'ютараў у свеце, адзначае ВВС.

У 1997 годзе часопіс Time назваў Эндру Гроўва чалавекам года. Ён з'яўляецца аўтарам некалькіх кніг па менеджменце, некалькіх патэнтаў у галіне паўправадніковых тэхналогій і прылад.

РІА "Новости" адзначае, што нават пасля сыходу на пенсію ў 2005 годзе Гроўв заставаўся адной з найбольш уплывовых асоб у свеце тэхналогій і бізнесу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі