Памёр знакаміты егіпецкі кінаакцёр Амар Шарыф
Яму было 83 гады. Шарыф пакутаваў ад хваробы Альцгеймера.
Памёр знакаміты егіпецкі кінаакцёр Амар Шарыф. Яму было 83 гады. Шарыф працяглы час пакутаваў ад хваробы Альцгеймера, інфармуе ВВС.
Амар Шарыф нарадзіўся ў 1932 годзе ў егіпецкай Александрыі. Яго сапраўднае імя — Мішэль Дзімітрый Шалхуб. Ён здымаўся ў амерыканскім і еўрапейскім кіно. Самымі вядомымі яго працамі лічацца ролі ў фільмах "Лоўрэнс Аравійскі" (у 1962-м атрымаў "Залаты глобус" як лепшы акцёр другога плана) і "Доктар Жывага" (быў адзначаны, як лепшы акцёр — за ролю Юрыя Жывага). Шарыф быў партнёрам Барбры Стрэйзанд у фільме "Смешная дзяўчынка".
Фота: ВВС, ria.ru