Памёр знакаміты расійскі паэт Яўгеній Еўтушэнка
У ЗША памёр знакаміты расійскі паэт Яўгеній Еўтушэнка. Раней ён быў шпіталізаваны ў клініку ў цяжкім стане. У 2015 годзе Еўтушэнка перанёс аперацыю на сэрцы, яму ўвялі кардыёстымулятар. Да гэтага ў 2013 годзе паэту ампутавалі нагу.
84-гадовы Еўтушэнка — аўтар больш 150 кніг, перакладзеных на многія мовы свету. Ён вядомы як паэт, празаік, рэжысэр, сцэнарыст, публіцыст і акцёр. У 1963 годзе Еўтушэнка быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
У 1991 годзе паэт разам з сям’ёй з’ехаў у ЗША, дзе стаў выкладаць ва ўніверсітэце ў горадзе Талса. Там ён жыў да цяперашняга часу, пры гэтым рэгулярна выступаючы ў Расіі.
Яўгеній Еўтушэнка не аднойчы заяўляў, што ён моцна звязаны зь Беларуссю, бо яго маці — беларуска. У 2011 годзе ён выступаў у падтрымку арыштаванага і асуджанага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, паэта Уладзіміра Някляева, з якім сябраваў.