"Панскі" і "Шляхецкі" бургеры ў былым "МакДональдсе" перайменавалі
Бургеры ў экс-"МакДональдсе" перайменавалі / ksbv.by
Бургеры "Панскі" і "Шляхецкі" ў былым "МакДональдсе" перайменавалі. Цяпер на сайце сеткі "КСБ Віктары рэстараны" ёсць бургеры "Родны" і "Беларускі".
"Родны" — гэта ранейшы "Шляхецкі": у ім ялавічная катлета, квашаная капуста, марынаваныя гуркі, свежая цыбуля і салата, расплаўлены сыр. Гэты бургер запраўлены грыбным соусам.
"Панскі" цяпер называецца "Беларускім": у ім курыная катлета на грылі, марынаваныя гуркі, расплаўлены сыр, свежая салата, памідор і грыбны соус.
Высакародныя назвы ў бургераў не пратрымаліся і тыдня. Пра з'яўленне ў сетцы "Панскага" і "Шляхецкага" стала вядома толькі ў панядзелак, 26 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.