Папа Францішак заклікаў Пуціна прынесці ва Украіну мір (відэа)

Папа Францішак заклікаў Уладзіміра Пуціна прыкласці "значныя і шчырыя высілкі для таго, каб дамагчыся міру" ва Украіне. Учора ў Ватыкане прайшла сустрэча пантыфіка з расійскім прэзідэнтам. На яе Пуцін спазніўся больш чым на гадзіну.

Падчас размовы Папы Францішка і Уладзіміра Пуціна адзначалася важнасць выконвання Мінскіх мірных пагадненняў. Яны пагадзіліся, што для стабілізацыі сітуацыі на Данбасе неабходна аднавіць атмасферу дыялогу паміж бакамі канфлікту, інфармуе ВВС.

Папа Рымскі падараваў прэзідэнту Расіі медальён з выявай анёла свету. "Гэты анёл выйграе ўсе войны і заклікае да яднання ўсіх людзей у свеце", — сказаў пантыфік.

Фота: ЕРА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі