Папа Рымскі Францішак прадаў з аўкцыёна сваю Lamborghini
Папа Рымскі Францішак прадаў з аўкцыёна свой аўтамабіль Lamborghini, атрыманы ў падарунак ад кампаніі-вытворца ў лістападзе 2017 года. Раскошны аўтамабіль, на якім пантыфік паставіў уласны аўтограф, пайшоў з малатка за 715 тысяч долараў.
Сродкі перададуць непасрэдна папе — ён плануе накіраваць іх на дабрачыннасць. Грошы пойдуць у чатыры розныя дабрачынныя фонды.
Гэта белы аўтамабіль з аздабленнем ў традыцыйных колерах Ватыкана. Яго капот перасякаюць залатыя палосы. Кошт такой серыйнай машыны пачынаецца ад 170 тысяч еўра.