Папа Рымскі правёў велікодную службу без прыхаджан і заклікаў свет аб'яднацца

Папа Рымскі правёў велікодную службу без прыхаджан і заклікаў свет аб'яднацца

Папа Рымскі Францыск правёў у Ватыкане велікодную службу. З-за пандэміі каранавіруса яна была без вернікаў. Відэатрансляцыю набажэнства ў саборы Святога Пятра паказавалі ў эфіры шэраг тэлеканалаў і інтэрнэт-парталы. З традыцыйным пасланнем "Гораду і свету" пантыфік выступіў не з балкону сабору, як гэта звычайна праходзіць, а ўнутры сабора, паведамляе DW.

Францыск ушанаваў памяць ахвяраў пандэміі каранавіруса, якая, паводле яго слоў, падвергла ўсё чалавецтва цяжкаму выпрабаванню, і заклікаў усе краіны свету да згуртаванасці. 

У Італіі зарэгістравана боль за 150 тысяч выпадкаў каранавіруса, амаль 20 тысяч з іх скончыліся смяротным зыходам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі