Каталікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень. Фота
12 красавіка рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты Беларусі і свету адзначаюць свята Уваскрэсення Хрыстова. Напярэдадні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч парэкамендаваў вернікам з-за пандэміі каранавірусу заставацца дома і не ісці ў касцёл, а святочную імшу паглядзець анлайн. Таксама было заяўлена, што ў Мінску каталіцкія святары не будуць свянціць стравы на велікодны стол у Вялікую суботу 11 красавіка, каб пазбегнуць наплыву вялікай колькасці людзей, як гэта адбылося тыдзень таму на Вербніцу.
Але ў малых гарадках свячэнне дароў адбылося. Таксама многія людзі нягледзячы на рэкамендацыі па традыцыі ўсё ж пайшлі ў касцёл. Як гэта было — глядзіце ў фотарэпартажы Reuters.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.