Папраўкі ў "наркатычны" артыкул 328 дэпутаты разгледзяць 13 чэрвеня

Папраўкі ў "наркатычны" артыкул 328 дэпутаты разгледзяць 13 чэрвеня

13 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў разгледзяць папраўкі ў "наркатычны" артыкул 328 Крымінальнага кодэксу. Плануюць паменшыць ніжнюю мяжу пакарання з пяці да трох гадоў пазбаўлення волі па частцы 2 (выраб, набыццё, перапрацоўка, захоўванне, перавозка або перасылка наркотыкаў) і з васьмі да шасці гадоў пазбаўлення волі па частцы 3 (тое ж самае, але ўчыненае групай асобаў, службовай асобай, рэцыдывістам або з буйной партый наркотыкаў). Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Васіль Чэкан.

Папраўкі ў антынаркатычнае заканадаўства па даручэнні кіраўніка дзяржавы вывучаліся ўсімі зацікаўленымі бакамі. Пасля абмеркавання засталіся толькі дзве папраўкі, якіяадзначыў Чэкан. "Гэта зроблена для таго, каб індывідуалізаваць пакаранне, каб суддзя мог улічыць абставіны канкрэтнага чалавека", — падкрэсліў Чэкан.

Пры гэтым дзяржава не плануе зніжаць адказнасць для тых, хто мэтанакіравана займаецца незаконным абаротам наркотыкаў. Верхняя мяжа пакарання да 8 гадоў па частцы 2 і да 15 гадоў па частцы 3 застанецца нязменнай, звярнуў увагу дэпутат.

Гуманізацыя крымінальнага закону будзе мець зваротную сілу. Але гэта не значыць, што ўсе асуджаныя па частках 2 і 3 артыкула 328 трапяць пад гэтыя змены. Рашэнне ў кожным выпадку будзе прымаць суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі