Парашэнка даручыў СБУ высветліць ролю Медведчука на перамовах у Мінску

Парашэнка даручыў СБУ высветліць ролю Медведчука на перамовах у Мінску

Пётр Парашэнка даручыў СБУ высветліць ролю старшыні палітрады партыі “Апазіцыйная платформа — За жыццё” Віктара Медведчука на перамовах трохбаковай кантактнай групы ў Мінску. Украінскі прэзідэнт лічыць, што дзейнасць гэтага палітыка неэфектыўная і трэба разгледзець мэтазгоднасць яго далейшага ўдзелу. Адказу ад спецслужбы ён чакае ў чацвер.

“Дэ-факта спадар Медвядчук прадстаўляе Расійскую федэрацыю і спадара Пуціна, цытуе словы Парашэнкі hromadske.ua. — Матывацыя, для чаго гэта было, бо гэта быў адзіны канал сувязі са спадаром Пуціным, які аказаўся неэфектыўным”.

Па словах прэзідэнта Украіны, непасрэднай задачай Медведчука было вызваленне закладнікаў, якія знаходзяцца ў Расіі ці на акупаваных тэрыторыях. Апошняе такое вызваленне было ў канцы мінулага года.

Як вядома, Віктар Медвядчук — часты госць у Мінску. Ён сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам, распавядае яму пра яго папулярнасць ва Украіне. Медвядчук заяўляў пра неабходнасць удзелу Лукашэнкі ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Аднак на радзіме ўкраінскага палітыка правяраюць на магчымую дзяржаўную здраду і сепаратызм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі