Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў Нямцова ордэнам Свабоды

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова ордэнам Свабоды. Нагадаем, Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы ў ноч на 28 лютага. Сёння ў Маскве ў Сахараўскім цэнтры праходзіць грамадзянскай паніхіда, палітыка пахаваюць на Траякураўскіх могілках.

Тысячы чалавек прыйшлі на развітанне з Нямцовым (онлайн-трансляцыя)


Парашэнка напісаў у Facebook, што дэвізам Нямцова на працягу ўсяго жыцця быў вядомы лозунг "За нашу і вашу свабоду". "Таму я і вырашыў узнагародзіць яго Ордэнам Свабоды", — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Пётр Парашэнка піша, што Барыс Нямцоў назаўджы застанецца сябрам Украіны.

Адзначым, што ордэн Свабоды — гэта найвышэйшы ордэн, якім ва Украіне могуць быць узнагароджаны замежнікі.

Фота: АР, ria.ru, heroldmaster.kiev.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі