Парашэнка: Ва Украіне знішчаная бронетэхніка з РФ

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што значная частка расійскай бронетэхнікі, якая заехала мінулай ноччу на тэрыторыю Украіны, была знішчаная ўкраінскай артылерыяй. Пра гэта ён паведаміў у тэлефоннай размове з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам, гаворыцца на афіцыйным сайце кіраўніка Украіны.

Пры гэтым Расія працягвае адмаўляць інфармацыю аб расійскай ваеннай тэхніцы на тэрыторыі Украіны. У ФСБ сцвярджаюць, што прыгранічныя з украінскай тэрыторыяй раёны патрулююцца мабільнымі групамі памежнікаў, але выключна на тэрыторыі Расіі, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі