Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прызнала рэжым Пуціна тэрарыстычным
Уладзімір Пуцін і санкцыі / Карыкатура dw.com
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прызнала рэжым расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна тэрарыстычным. "Гэта гістарычны вынік", — піша ўкраінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка. Рэзалюцыю па Украіне падтрымалі 99 дэлегатаў, супраць нікога не было, а ўстрымаўся адзін.
У дакуменце падкрэсліваецца, што Украіна мусіць атрымаць сістэмы супрацьпаветранай абароны для таго, каб абараніць цывільнае насельніцтва. Падкрэсліваецца, што знаходжанне РФ у Савеце бяспекі ААН "не з'яўляецца легальным". Таксама заяўляецца пра найхутчэйшае стварэнне міжнароднага трыбуналу.
Ганчарэнка лічыць, што рэзалюцыя Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы — "яшчэ адзін крок, які набліжае... да міжнароднай ізаляцыі Расіі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.